Шыфр
112Е000002_61
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Гісторыка-культурная каштоўнасць уяўляе сабой аднапавярховы Г-падобны ў плане комплекс розначасовых будынкаў.
Вядома, што для забудовы ўчастка былі распрацаваны два праекты. Першы - у 1920-я гг. Гэта быў праект пабудовы на месцы драўлянага і каменнага гаспадарчых пабудоў Г-падобнага каменнага гаспадарчага “комплексу”. Ён (праект) быў зацверджаны ў чэрвені 1925 г. Магістратам Брэста-над-Бугам. Аднак, гледзячы па архіўных дакументах, дадзены праект не быў увасоблены ў жыццё. Відавочна, з прычыны смерці гаспадара.
У 1930 годзе новы ўладальнік участка заказвае новы праект рэканструкцыі ўчастка вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу. Праект прадугледжваў будаўніцтва замест старой драўляна-каменнай афіцыны будаўніцтва ў глыбіні двара яшчэ адной афіцыны і каменнага гаспадарчага будынка на паўднёвай мяжы ўчастка. Верагодна менавіта тады былі атынкаваны прасценкі, цокаль і падваконныя нішы.
Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г. Выкарыстоўваўся пад жыллё. У жніўні 1980 г. будынак перададзены Пінскаму УПП таварыства сляпых. У пабудаванай у 1960-х гадах прыбудове размешчана медыцынская ўстанова.