зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_62

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Аднапавярховы з мансардай мураваны будынак мае прамавугольную форму і сіметрычны фасад, накрыты двухсільным дахам. Аб’ём будынка мае плоскаснае вырашэнне, галоўны фасад рытмічна падзелена 4 прамавугольнымі вокнамі, якія ўпрыгожаны абрамленнямі і сандрыкамі. 

Пабудаваны ў канцы XIX ст. Імя ўладальніка дома дакладна невядома. У доме былі жылыя пакоі і памяшканне для гандля, два ўвахода вялі ў кватэры. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары дома былі адселены ў гета. Дом выкарыстоўваўся для патрэб нямецкай арміі.

У 1957 г. уладальнікам дома быў прызначаны Гаркамгас, потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва.

У 1967 г. у доме выканана перапланіроўка, усталяваны каналізацыя, заменены жалезны дах на шыфер. У 1973 г. выканана перапланіроўка, пад час якой печы былі дэмантаваны і праведзена цэнтральнае цяпло, газ. У 1986 г. выканана рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр, усталяваны ванны, замуравана 4 акна на першым і другім паверхах фасаду.