Шыфр
112Е000002_63
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Двухпавярховы мураваны будынак мае прамавугольную складаную форму і сіметрычны фасад, накрыты вальмавым дахам, падмурак - бутавы камень. Архітэктура дома без элементаў дэкора. Унутраныя сцены дзеляць дом на 8 кватэр (20 пакояў). У доме ёсць цэнтральнае ацяпленне, газ, каналізацыя, вадаправод. Будынак адносіцца да грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму.
Першапачаткова будынак быў запраектаваны на 15 памяшканняў з калідорнай планіроўкай. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз 14 мураваных абліцаваных паліванай кафляй печаў аж да 1973 года. На дваровай тэрыторыі знаходзіліся гаспадарчыя пуні і туалет.
У 1973 г. выканана перапланіроўка, у 1986 г. рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр, усталяваны ванны, замуравана 4 вакна на первым і другім паверхах фасаду.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён