Шыфр
112Е000002_67
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 г.
Стыль
«Styl zakopański»
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане драўляны аднапавярховы з мансардай аб'ём з высокім двух'ярусным вальмавым дахам.
Будынак па адрасе Леванеўскага, 6 пабудаваны паміж 1922 і 1923 ггадамі па праекце архітэктара Аляксандра Прухніцкага, паколькі на фотаздымках 1924 г. ён ужо прысутнічае. Асабняк выкарыстоўваўся як службовае жыллё прыбылых з іншых ваяводстваў Польшчы чыноўнікаў. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю, печы для ацяплення. На другі паверх вяла драўляная лесвіца.
Будынак муніціпалізаваны ў 1940 годзе. Перададзены Гаркамгасу ў 1951 г. Выкарыстоўваецца як жылы дом на 2 кватэры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён