Шыфр
112Е000002_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Канструктывізм з элементамі класіцызму
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём з сіметрычным фасадам, накрыты двухсхільным дахам. Быў пабудаваны ў пачатку XX ст., архітэктар невядомы. У польскі час будынак выкарыстоўваўся як жылы і быў нацыяналізаваны ў 1940 г. згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста. У час нямецка-фашысцкай акупацыі і да нашых дзён будынак выкарыстоўваецца як жылы.
У 1958 г. пад час рэканструкцыі будынка праведзены вадаправод. У 1972 г. выканана рэканструкцыя.
Зараз у доме 2 трохпакаёвыя кватэры, уваход у кватэры размешчаны ў прыбудове пры дваровым уваходзе, маецца адна лесвічная клетка, пад домам падвал.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён