Шыфр
112Е000002_71
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 г.
Стыль
“Cтыль дварковы”
Апісанне
Аднапавярховы з мезанінам, цагляны прастакутны ў плане аб'ём з невялікім прысядзібным участкам. Будынак пабудаваны ў «стыле дварковам».
Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю, печы для ацяплення. Добраўпарадкаванне ўчастка вакол будынка была выканана па праекце архітэктара Юліана Лісецкага. Будынак знаходзіўся ў глыбіні ўчастка.
Будынак нацыяналізаваны ў 1940 годзе. Перададзены Гаркамгасу рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1951 г.
У 1971 г. у доме быў праведзены газ, усталяваны ванны з газавымі калонкамі, вадаправод, каналізацыя. Пячное ацяпленне ў 1973 г. было зменена на цэнтральнае, у 1997 г. выканана перапланіроўка ўвахода 1 паверха. Выкарыстоўваецца як жылы дом.