зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_72

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1923 - 1924 гг.

Стыль

“styl dworkowy”

Апісанне

Дом № 13 пабудаваны па праекту 2-кватэрнага жылога дома. Гэта прамавугольны з мезанінам дом, накрыты высокім вальмавым дахам. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы ўтвораны двума аркамі з вуглавой апорай. Аўтар праекту - архітэктар Юльян Лісецкі. 

Дата пабудовы дома згодна “Збору помнікаў...” 1930-я гг., згодна тэхнічнаму пашпарту - 1945 г. Аднак, ускосныя дадзеныя дазваляюць лічыць, што будаўніцтва адбылося паміж 1921 і 1924 гадамі, паколькі ў Варшаўскім альбоме “Будаўніцтва дамоў для дзяржаўных чыноўнікаў ва ўсходніх ваяводствах” за 1925 год змешчаны здымак гэтага дома. Пазначаны ён як “Дом для 2-х сямей у Брэсце-над-Бугам”.

Будынак з’яўляўся ўласнасцю дзяржаўнай казны і выкарыстоўваўся ў якасці службовага жылля для чыноўнікаў. У 1940 г. быў муніцыпалізаваны савецкай уладай. У час Другой сусветнай вайны і пасля яе будынак выкарыстоўваўся пад жыллё.