Шыфр
112Е000002_74
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1958 г.
Гасцініца “Буг” уяўляе сабой Г-падобны ў плане чатырохпавярховы мураваны будынак з трохпавярховымі крыламі. Пабудавана з цэглы летам 1958 года паводле праекта архітэктара Г.М. Бенядзіктава пры ўездзе ў горад з боку чыгуначнага вакзала “Брэст-Цэнтральны”.
На першым паверсе паўночнай прыбудовы змяшчаўся магазін № 26 Белювеліргандлю “Сапфір”, на першым паверсе заходняй прыбудовы - рэстаран “Буг”, які адначасова мог прымаць 90 наведвальнікаў. У цэнтральнай частцы будынка змяшчалася цырульня.
Увесь будынак носіць рысы савецкай архітэктуры 1930-50-х гадоў і адносіцца да т. зв. “сталінскага ампіру”, сціплай і даволі рэдкай яго формы, паколькі гатэль будаваўся ў час “барацьбы” савецкага ўрада з “празмернасцю ў архітэктуры”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён