Шыфр
112Е000002_76
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1960 г.
Будынак уяўляе сабой чатырохпавярховы мураваны аб'ём, накрыты жалезным дахам. Галоўны фасад сіметрычны. Дом пабудаваны ў стылі “сацыялістычны класіцызм”.
Праектныя работы па будаўніцтву дома па вул. Леніна былі распачаты згодна з рашэннем выканкама Брэсцкага гарсавета. У 1958 г. на будаўніцтва быў выдадзены ўчастак зямлі. У 1960 г. 23-кватэрны жылы дом на 45 пакояў быў пабудаваны. Увесь час з моманту яго пабудовы яго выкарыстанне не змянялася.
Памяшканні на першым паверсе з фасаду здадзены ў арэнду, у ім былі размешчаны офіс па абмену валют, гандлёвыя памяшканні. У доме праведзены вадаправод, усталяваны санвузлы, цэнтральнае цяпло, каналізацыя, газ, ёсць падвал.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён