Шыфр
112Е000002_77
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 г.
Гісторыя фарміравання будынка тэатра пачалася з 1922 г., калі на тэрыторыі афіцэрскай калоніі на Новай Дзяльніцы Брэста-над-Бугам (сучасны г. Брэст) на сродкі Міністэрства Спраў Вайсковых Польшчы быў пабудаваны клуб “Досвітак”.
Па большай частцы будынак выкарыстоўваўся ў якасці кінатэатра. Але ў лістападзе 1932 г. быў зачынены і пасля рэканструкцыі працаваў амаль выключна ў якасці тэатра. Вядома, што спектаклі ставіліся на польскай мове.
Пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР, 2 снежня 1939 г. абком КП(б)Б разгледзіў пытанне аб стварэнні ў Брэсце яўрэйскага і рускага тэатраў - кіраўнікоў вырашылі запрасіць з усходніх абласцей. Для рускага тэатра быў абраны будынак тэатра “Досвітак”, рэканструкцыя якога была скончана ў пачатку 1940 г. За перыяд з 1939 г. па 21 чэрвеня 1941 г. тэатрам было адыграна 57 спектакляў.
Пачатак вайны трупа тэатра сустрэла на гастролях у Пінску. У акупаваным Брэсце засталася частка трупы Віцебскага абласнога тэатра, хор Мінскай філармоніі і салісты балетнай трупы. Усе яны (92 чалавека) пад час акупацыі працавалі ў тэатры і лічыліся ваеннапалоннымі. У кастрычніку 1943 г. частку з іх прымусова вывезлі ў Беласток.
У 1987 г. тэатр знаходзіўся ў аварыйным стане і з 1989 да 1995 гг. адбывалася рэканструкцыя будынка. Рэканструкцыя тэатра выконвалася згодна з праектам, рапрацаваным ў 1985-1987 гг. Ленінградскім філіялам інстытута “ППРаТэатр”. Сёння тэатр належыць ДзУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён