Шыфр
112Е000002_78
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Дом быў пабудаваны ў 1957 г. у стылі “сацыялістычны класіцызм”. Будынак уяўляе сабой чатырохпавярховы мураваны аб’ём накрыты вальмавым жалезным дахам. Галоўны фасад сіметрычны. Вонкавая паверхня другога, трэцяга і чацвёртага паверхаў вырашаны ў гладкай атынкоўцы. У афармленні дома прысутнічаюць падаконныя завяршальныя карнізы, мiжпаверхавы прафіляваны пас, які аддзяляе першы паверх. Архітэктурны акцэнт зроблены на фасад, які члянёны пілястрамі з іанічнымі капітэлямі. Унутраная планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў.
У 2001 г. да будынка выканана прыбудова. Увесь час будынак не змяняў свайго адміністрацыйна-гаспадарчага выкарыстання. Зараз асобныя памяшканні здадзены ў арэнду прыватным установам, фірмам пад офісы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён