зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_79

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1931 г.

Апісанне

Будынак ціра быў пабудаваны ў 1931 годзе па праекце вядомага польскага архітэктара Юзафа Бараньскага, які працаваў, амаль выключна, ў стылі функцыяналізму. Аўтар выбраў восевую кампазіцыю блакіроўкі модуляў ціра: адміністрацыйна-гаспадарчага і залы для стральбы з дробнакаліберных ружжаў.  

Як вынікае з дакументаў Магістрата Брэста-над-Бугам, будынак дробнакалібернага ціра быў пабудаваны з адхіленнем ад праекту. Зменены праект Магістрат патрабаваў ад заказчыка да 1937 г. Новы праект так i не быў прадстаўлены. Аўтар не прызнаваў будынак за свой, і адмовіўся выканаць праект па факту выкананых работ.

У энцыклапедычным даведніку "Брэст", дата будаўніцтва пазначана як "1953 год". У рэчаіснасці ў 1953 годзе будынак заняў Брэсцкі дом фізічнай культуры, на прыканцы 1960-х пераўтвораны ў Брэсцкі абласны спартыўны клуб прафсаюзаў, у 1980-х - Спецыяльная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву, у 1990-х Брэсцкае абласное вучылішча Алімпійскага рэзерву, з 30.12.2003 - КуСАП "Абласны спартыўны комплекс "Брэсцкі".