зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1896 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём, накрыты невысокім двухсхільным з вальмавым дахам. На фотаздымку 1900 г. адлюстраваны два аднапавярховыя жылыя будынкі, пабудаваныя на гэтым участку. Як бачна з дакументаў НГАРБ, да 1911 г. абодва будынкі (сённяшнія будынкі па вул. Будзённага, 21 і 23) належалі Леплеўскім. Пасля Першай Сусветнай вайны будынак па вул. Лістоўскага, 31 (сучасная вул. Будзённага, 23) належыў Пінчук Рэвеке, будынак па вул. Лістоўскага, 33 рог Беластоцкай, 2 - Леплеўскай Рухле, якая жыла ў Паўночна-Амерыканскіх Злучаных Штатах, упраўляючы домам у міжваенны перыяд - Бушміц Давід. Калі быў надбудаваны другі паверх над будынкам, не высветлена. З поўдня да будынка прыбудаваны (ў 1897 г.) па праекце інжынера Яшчальда аднапавярховы дом мужа і жонкі Глузман Хайма Герша Мендзелевіча і Енты Іцкаўны. Другі паверх Глузманы надбудавалі ў 1929 годзе.