Шыфр
112Е000002_82
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 - 1926 гг.
Апісанне
Аднапавярховы мураваны з высокай мансардай будынак у плане мае прамавугольную форму і сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, пабудаваны па праекце 2-х кватэрнага дома. Будынак пабудаваны згодна з напрамкам у польскай архітэктуры, які атрымаў назву “сядзібна-нацыянальны стыль”.
На першым паверсе 2-х кватэрнага дома па вул. Леніна 37/2 была гасцёўня, кабінет, кухня, сталовая. На мансардзе былі спальня, ванная, туалет. Будынак меў аўтаномную сістэму воднага ацяплення,
вадаправод і каналізацыю, дымавыя трубы. Дабраўпарадкаванне ўчастка вакол дома было выканана
па праекце архітэктара Юльяна Лісецкага.
У гады Вялікай Айчыйнай вайны і пасля вайны дом не змяніў свайго прызначэння.
Зараз у будынку знаходзіцца адміністрацыйная установа УУС, на першым паверсе размешчаны музей Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.