зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_83

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1925 г.

Стыль

Нацыянальны (сядзібны)

Апісанне

Дом № 39 (па сучаснай нумарацыі, бо не захаваліся дакладныя адрасныя звесткі тых часоў) быў пабудаваны на тэрыторыі калоніі “Афіцэрская” ў 1925 годзе. Гэта пацвярджае фотаздымак з газеты “Кур’ер Варшаўскі” № 53 ад 22 лютага 1925 г.

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак скампанаваны з двух аднолькавых жылых секцый і накрыты высокім мансардным дахам з чарапіцы. Архітэктурны воблік будынка № 39 па вул. Леніна вытрыманы ў так званым “нацыянальным” (stylnarodowy) або “сядзібным” стылі, які атрымаў распаўсюджванне ў польскай архітэктуры міжваеннага часу (1920-1930-х гг.). 

Першапачатковая планіроўка не захавалася. Можна меркаваць, што ў ім размяшчаліся дзве кватэры з памяшканнямі на двух узроўнях. Гаспадарчая частка ў кожнай секцыі мае самастойны ўваход з тарцовага фасада.

Як выкарыстоўваўся будынак у час Вялікай Айчыннай вайны - невядома. Ёсць меркаванні, што там размяшчалася ваеннае ведамства.

Пасля вайны ў доме размяшчалася некалькі кватэр, яго планіроўка была зменена, першапачатковыя інтэр’еры не захаваліся.

У 1986 г. будынак быў перададзены на баланс Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.