Шыфр
112Е000002_84
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - п. ХХ стст.
Стыль
Позні класіцызм
Аднапавярховы з мансардай мураваны будынак мае складаную форму плана i сіметрычны фасад, накрыты двухсхільным дахам, падмурак бетонны. Архітэктура дома мае элементы дэкора. Будынак пабудаваны ў канцы XIX ст.
Падчас Першай сусветнай вайны квартал № 17 не быў пашкоджаны і будынак захаваўся, у польскі перыяд выкарыстоўваўся як жылы.
У 1940 г. дом быў нацыяналізаваны згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста. У час нямецка-фашысцкай аккупацыі Брэста будынак выкарыстоўваўся як жылы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны па рашэнню выканкама Брэсцкага гарсавета ад 31.10.1950 № 1193 уладальнікам будынка прызначаны Гаркамагас.
Пад час рамонту ў 1976 г. была выканана перапланіроўка. У 2000 г. быў выкананы капітальны рамонт будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён