Шыфр
112Е000002_87
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой трох-чатырохпавярховы, складаны ў плане аб’ём, які накрыты “плоскім” дахам. Пабудаваны ў 1909 годзе, быў куплены ў 1924 годзе. Будынак знаходзіўся ў глыбіні ўчастка, яго акружаў невялікі парк.
У студзені 1940 г. быў нацыяналізаваны і перададзены пад школу.
У 1948 годзе школа № 2 (такі нумар яна насіла ў той перыяд) была адной з 4 сярэдніх школ горада. У 1960-х гадах школу перавялі ў новы будынак. Стары будынак стаў выкарыстоўвацца як адміністрацыйны. У 1960-80 гадах тут размяшчалася школа бухгалтараў і таварыства аховы помнікаў гісторыі i культуры. У пачатку 1980-х гадоў у сувязі з рэканструкцыяй тэатра, трупа выступала ў гэтым будынку. Пасля рэканструкцыі тэатра ў будынку зноў размясціліся бухгалтарскія курсы.
У 2010-2012 гг. ААТ «Белзнешэканомбанк» праведзена рэканструкцыя будынка з захаваннем і вылучэннем першапачатковага галоўнага фасада гімназіі.