Шыфр
112Е000002_90
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў канцы ХІХ ст. Першапачаткова будынак быў запраектаваны як аднапавярховы прамавугольны ў плане з уваходам з дваровага фасада дом са склепам. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз мураваныя абліцаваныя кафляй печы.
У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Брэста тэрыторыя ад ракі Мухавец да вул. Маскоўскай, на якой знаходзіўся дом, увайшла ў гета для “ўсходнікаў”, будынак выкарыстоўваўся як жылы.
У 1971 г. была выканана рэканструкцыя будынка з перапланіроўкай. Ацяпленне ажыццяўлялася праз абліцаваныя кафляй пячы.
У 1983 г., пад час капітальнага рамонта, з дваровага фасада была знесена адна драўляная прыбудова і заменена на цагляную. Заменены жалезны дах і ўсталяваны шыфер, у доме праведзена цэнтральнае ацяпленне, газ, вадаправод, каналізацыя. У выніку перабудовы колькасць кватэр зменшылася, была зменена ўнутраная планіроўка.