зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_92

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1959 г.

Апісанне

39-кватэрны жылы дом па вуліцы Леніна, 86 (першапачаткова Леніна, 100), уяўляе сабой Г-падобны ў плане трохпаверхавы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Вуглавая секцыя (вугал вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай), у якой папярэдне мяркавалася арганізаваць галоўны ўваход у будынак, выканана ў выглядзе несапраўднага рызаліта. 

Будынак - узор грамадзянскай архітэктуры т.зв. “сталінскага ампіру”, магчыма спрошчанага пад час завяршэння будаўніцтва (у перыяд “барацьбы з празмернасцямі ў архітэктуры”).

Дом быў пабудаваны і пачаў засяляцца ў 1958 годзе, але афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю толькі ў красавіку 1959 года.

Па першапачатковаму праекце па вул. Леніна, 100 павінны былі пабудаваць трохпавярховы адміністрацыйны будынак Брэсцкага рачнога порту. 

Па змененаму праекту вуглавая секцыя (усе тры паверхі) і першы паверх аднаго крыла адводзіліся пад адміністрацыю порта, першы паверх крыла па вул. Леніна павінна была займаць крама. Другі і трэці паверх крылаў адводзіліся пад жыллё. 

Аднак, на момант заканчэння будаўніцтва ўвесь будынак быў аддадзены пад жыллё.