Шыфр
112Е000002_94
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 47 горада Брэста на дзялцы № 14. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Садовая (Аржданікідзэ), Славянская (Карла Маркса), Увазнясенская (Камсамольская), Дваранская (Міцкевіча). Напачатку 1930-х гг. быў распрацаваны праект новага жылога дома. Аўтар праекта - вядомы пецярбургскі архітэктар Мікалай Іванавіч Катовіч (напрыканцы 1920-х - пачатку 1930-х Галоўны Архітэктар горада Брэста).
Праект быў зацверджаны ў красавіку 1932 г. і ўзгоднены з крапасным інжынерным упраўленнем у траўні таго ж года. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам самога Мікалая Катовіча і было скончана ў рэкордны тэрмін - дом быў уведзены ў эксплуатацыю 19 снежня 1932 года.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён