Шыфр
112Е000002_96
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Апісанне
Дакладна вядома, што ўчастак № 46-4 (сучасны 74-5), дзе змяшчаецца будынак (Карла Маркса, 7), у другой палове ХІХ ст. ужо быў забудаваны. На той час 46 квартал абмяжоўвалі вуліцы: Мядовая, Садовая, Кірпічная і Бульварны праспект.
Нажаль, не вызначана чарга размяшчэння, гаспадары і склад пабудоў гістарычнага ўчастку № 4 кварталу № 46. Пасля Першай сусветнай вайны Брэст-Літоўск фактычна не існаваў, горад страціў 80% жыллёвага фонду. Квартал № 46 страціў 60% забудовы.
У 1929 г. дом быў адбудаваны, уведзены ў эксплуатацыю ў 1930 г. Па ўсей верагоднасці, да 1939 г. выкарыстоўваўся ў якасці прыбытковага дому.
Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 г. Выкарыстанне да 1945 г. не высветлена. З 1945 г. будынак належыў канторы Брэсцкага радыёвузла, як высветлілася пазней, на ўмовах арэнды. У 1951 г. перададзены Гаркамгасу.
У 2000 г. будынак перададзены Брэсцкай абласной арганізацыі Грамадскае аб'яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.