Шыфр
112Е000002_99
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Стыль
Рысы правінцыяльнага "сталінскага ампіру"
Апісанне
Будынак уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Мае рысы правінцыяльнага “сталінскага ампіру”. Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 35 горада Брэста на дзялцы № 11. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст.
На гэтым месцы па адрасе Зыгмунтоўскага, 30 (34) у міжваенны час знаходзілася два жылых дома: драўляны (1925 года пабудовы, захаваўся) і мураваны 1926 года пабудовы.
У 1953 г. мураваны дом быў знесены, а на яго месцы ў 1954 г. пабудаваны новы трохпавярховы дом. Праектныя чарцяжы не захаваліся. У 1966 годзе будынак перададзены на баланс брэсцкай камунальнай гаспадарцы. Сёння ў доме 18 кватэр.