Шыфр
313Г000066_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Постканструктывізм
Цэнтральная частка фасада, фланкіраваная рызалітамі лесвічных клетак, была крапавана плоскімі лапаткамі. На першым паверсе ў цэнтры размяшчаліся два дзвярныя праёмы ўваходаў у магазін. Сцяна першага паверха была апрацавана гарызантальным рустам. Дваровы фасад быў вырашаны стрымана, вылучаны двума бакавымі неглыбокімі рызалітамі, прарэзаны рознапамернымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі першы паверх руставаны.
Падчас аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайны фасады жылога дома былі ў пэўнай ступені рэканструяваны, галоўным чынам цэнтральная частка, якая набыла рысы, характэрныя для архітэктуры 1950-х гг.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён