Шыфр
213Г000011_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, пр-д Гогаля, 11
Датаванне
кан. XIX ст. - пач. XX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 7 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - забудовы пр-да Гогаля, які знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Трохпавярховы з падвалам дом складаецца з двух частак і мае цікавую гісторыю будаўніцтва. Першая частка пабудавана ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў і выходзіла на былую Магілёўскую плошчу. Другая размешчана ўздоўж праезду Гогаля і ўзведзена ў 1952 г. У 2009-2015 гг. над усім будынкам надбудаваны трэці паверх.
Будынак уяўляе сабой прыклад грамадзянскай шэраговай забудовы мяжы XIX - ХХ стагоддзяў. Сёння выкарыстоўваецца як адміністрацыйны.