зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Цэнтральная частка на ўсю вышыню будынка вылучана пiлонамi. Першы паверх аддзелены шырокiм гарызантальным поясам. Рыфлёная тынкоўка сцен прарэзана рустам. Планiроўка калiдорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Прастора вестыбюля чляніцца 2 радамі круглых, абліцаваных штучным чорным мармурам калон. Шырокая трохмаршавая лесвіца ў вестыбюлі вядзе на 2-гі паверх, дзе размешчана зала пасяджэнняў. Ніжняя частка сцен цэнтральнага хола і парэнчаў лесвіцы абліцавана мармурам карычневых таноў. Сцены хола другога паверха і вестыбюля руставаныя. Столь залы пасяджэнняў расчлянёна глыбокімі кесонамі.