Шыфр
512Е000001_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1934 г.
Стыль
Канструктывізм
З канца 20-х гг. ХХ ст. у жыллёвым будаўніцтве БССР быў узяты курс на будаўніцтва шматпавярховых дамоў для рабочых. Адным з першых у Магілёве будуецца 3-павярховы “Дом Будзённага”, які сёння знаходзіцца на вул. Будзённага. Сваю назву атрымаў пасля сдачы ў эксплуатацыю “да дня нараджэння Маршала СССР С.М. Будзённага”. У савецкі час з’яўляўся адной з першых спроб стварэння добраўпарадкаванага гарадскога жылля. Пабудаваны як жылы ў пачатку 1930-х гг. З’яўляецца прыкладам канструктывізму савецкай эпохі. У гады ВАВ у доме размяшчаўся размеркавальны пункт рэзерва нямецкай арміі, пашкоджаны.
Кампазіцыя будынка заснавана на вуглавым рашэнні, дзе адзін з галоўных фасадаў выходзіць на вул. Будзённага, другі — на вул. Піянерскую. У архітэктурным абліччы выкарыстаны выступаючыя аб’ёмы сцен, бакавыя балконы, падкрэсленыя вертыкалі з суцэльным зашкленнем лесвічных праёмаў, вонкавая гладкая атынкоўка сцен. Аконныя праёмы прамавугольныя. Канструктыўную схему будынка складаюць папярочныя нясучыя сцены ступенчатых абрысаў. Вакол кожнай лесвічнай пляцоўкі размешчаны па дзве трохпакаёвыя кватэры з асобнай кухняй, пярэдняй і жылымі пакоямі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён