зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_43

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 25

Датаванне

1780-я гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1780-я гг.

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з дзвюма невялікімі бакавымі крыламі. Быў накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад з трыма пляскатымі рызалітамі арыентаваны ў бок Дняпра, тарцова фасад - на вул. Ленінскую (Ветраную). Цэнтральны рызаліт, дзе знаходзіўся галоўны ўваход завершаны невысокім прамавугольным атыкам, два бакавыя - трохвугольнымі франтонамі.

Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, ніжні паверх аздоблены рустам, верхні - пілястрамі і складанапрафіліравыным карнізам. Вокны прамавугольныя, з разнастайнымі ліштвамі. У бакавых рызалітах аконныя праёмы другога паверха паўцыркулярныя.

Планіроўка першапачаткова анфіладная з цэнтральным вестыбюлем і 3-х маршавай лесвіцай.

Сучасная планіроўка зменена. На першым паверсе знаходзіліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім - пакоі арцыбіскупа (спальня, гасціная, бібліятэка, кабінет, вялікая зала). У заходнім крыле дамавая капліца (займала 2 паверхі). Дваравым фасадам будынак выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся). Перад будынкам спачатку быў вялікі парадны двор.