зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000046_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1889 г. - 1890 г.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак № 16 па вул. Леніна з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы і ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Будынкі былых казарм Ленкаранскага палка. Трохпавярховы на цокалі трапецападобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Вуглавая частка зрэзана. Пабудаваны як казарма для 163-га пяхотнага Ленкаранскага палка ў 1889 - 1890 гг. У 1910 г. частку будынка былой казармы заняў настаўніцкі інстытут, другую палову - прыватная мужчынская гімназія І.Р. Неруша. У 1919 г. будынак нацыяналізаваны, але па-ранейшаму выкарыстоўваўся вучэбнымі ўстановамі. У 1923 г. казармы па вул. Гогалеўскай былі замацаваны за ваенведам (у 1928 г. тут размяшчаўся 81-ы стралковы полк).

Пэўнае ўяўленне пра выгляд будынка ў пач. ХХ ст. нам дае паштоўка 1910-х гг. Будынак прадстаўлены з паўночна-ўсходняга боку, на пярэднім плане паказана яго вуглавая частка. Параўнальны аналіз тагачаснага выгляду будынка з яго сучасным станам сведчыць, што за гады існавання значных перабудоў і пераробак не адбывалася.