Шыфр
112Е000529_146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Савецкая, 7
Датаванне
30.05.1901
Стыль
не вызначаны
Апісанне
Існуючы цагляны будынак пабудаваны на месцы спаленага драўлянага ў час пажару 30 мая 1901 годзе. Паводле архіўных звестак на пачатку дваццатага стагоддзя ён належаў Жухавіцкай Хаве. Аб гэтым можна даведацца з Кнігі рэгістрацыі нерухомай маёмасці Пінскага магістрата 1932 года. З прыходам савецкай улады, згодна з пастановай Пінскага павятовага выканаўчага камітэта, дом у 1939 годзе быў муніцыпалізаваны У час нямецкай акупацыі дом знаходзіўся ў здавальняючым стане. Пашкоджаны ён быў у час вызвалення горада ў 1944 годзе. Прозвішча самой уладальніцы і яе сям'і знаходзіцца ў спісках ахвяр часоў нямецкай акупацыі. Пасля вайны дом быў адноўлены, але са значнымі змяненнямі не толькі аб'ёму, але і архітэктурнага пазбаўлення галоўнага фасаду. Фактычна яно было страчана. Адбудавана была толькі яго першапачатковая частка з дабудовай драўлянага тамбура з дваровага фасаду. Будынак быў перададзены Пінскай гарадской бальніцы, у якой размясцілася служба хуткай дапамогі. Пад час рэканструкцыі 1970-1971 гадоў замест драўлянага тамбура была дабудавана цагляная дабудова большых памераў.