Шыфр
112Е000529_31
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Мураваны аднапавярховы будынак з сутарэннем па вуліцы Завальнай, 9, былы яўрэйскі шпіталь, мае складаную форму ў плане. Галоўны фасад мае сіметрычную пабудову. Уваход у будынак размешчаны па цэнтру. Па баках два выступаючыя флігелі.
Праект Пінскага яўрэйскага шпіталя быў праспрацаваны архітэктарам Салаўёвым і ўзгоднены подпісамі губернскага архітэктара Дабралюбава Л. і губернскага інжынера Нектар'еўскага ў 1900 г. Будаўніцтва скончана ў 1902 г. Пасля пажару ў 1906 г., а таксама ў 1921 г. у будынку былі праведзены капітальныя рамонты.
З 1939 па 1941 гг. у будынку размяшчалася гарадская бальніца № 2. У верасні 1942 г. у будынку праводзіўся рамонт.
У пасляваенны час у будынку размяшчалася туберкулёзнае адзяленне гарадской бальніцы. У 1958 г. у будынку размясціўся скурна-венералагічны дыспансер. У выніку капітальнага рамонту ў канцы 1950 гг. знешні выгляд будынка быў значна зменены. Страчаны многія архітэктурныя элементы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён