зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000066_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Пушкіна, 7

Датаванне

1949 - 1955

Апісанне

Будынак уяўляе сабой трохпавярховы аб’ём, які знаходзіцца на рагу вуліц Пушкіна і Сялянскай. Галоўны, парадны фасад, звернуты на вул. Пушкіна. Ён праектаваўся і будаваўся як вучэбная ўстанова, у якой першапачаткова размяшчаўся рачны, а затым машынабудаўнічы тэхнікумы. Першапачаткова быў пабудаваны галоўны адміністрацыйны (вучэбны) корпус (1949 г.), потым — фланкіруючая яго па вул. Сялянскай трохпавярховая прыбудова (1955 г.). Пры гэтым за яе основу быў выкарыстаны даваенны дом, які знаходзіўся на гэтым месцы. Адначасова з асноўным корпусам будынка ў 1949 г. на ўнутранай дваровай тэрыторыі ўзніклі пабудовы, якія прызначаліся для тэхналагічнага забеспячэння вучэбнага працэсу. Распрацоўка проекта будынка вялася ў Гомельскім філіяле "Белдзяржпраекта" пад кіраўніцтвам архітэктара А.І. Касякова, які быў аўтарам шматлікіх будынкаў у Гомелі і некаторы час працаваў яго галоўным архітэктарам. У архітэктурным дэкоры помніка выкарыстаны матывы класіцызму, што было тыповым для пасляваеннага будаўніцтва.