Шыфр
313Г000066_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
Неакласіцызм
Дом па вул. Пушкіна, 11 уяўляе сабой прыклад злучэння канструктывістскай тэндэнцыі, выяўленай у геаметрызацыі форм, з рысамі позняга мадэрна, характэрага для Арт Дэко. У архіўных крыніцах датай будаўніцтва ўказваецца 1944 г. Але па сцвярджэнню гомельскага краязнаўцы Н.П. Фурмана (1924 г.н.), які пражываў на вул. Пушкіна да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, будынак быў узведзены ў 1937 г. як шматкватэрны дом для супрацоўнікаў рачнога флота, і сярод гараджан ён быў вядомы як “Дом воднікаў”. Акрамя таго, ён мог выконваць і некаторую адміністратыўную функцыю (размяшчэнне службовых памяшканняў), паколькі ў Гомелі ў гэты час ужо функцыянавала як самастойная транспартная арганізацыя Днепра-Дзвінскае параходства.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён