Шыфр
313Г000073_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1894 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом № 8 па вул. Савецкай у Гомелі ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём. Будынак трохпавярховы і мае два фасады, галоўны з якіх выходзіць на Савецкую вуліцу. Кампазіцыя будынка - сіметрычна-восевая, яе акцэнтам з’яўляецца зрэзаная вуглавая частка з дзвярнымі праёмамі на кожным паверсе. Яе завяршае фігурны атык. Архітэктура мае эклектычны характар, і насычана выяўленчымі элементамі. Афармленне кожнага паверху мае свае дэкаратыўныя асаблівасці. Паверхні гарызантальна падзяляюцца карнізамі і лапаткамі на першым паверсе, якія пераходзяць у парныя паўкалоны на другім, фігурныя пілястры на трэцім і завяршаюцца тумбамі парапетаў на даху. Усе вокны знаходзяцца ў крыху паглыбленых у плоскасць сцен нішах, якія дэкараваны стральчатымі аркамі ў выглядзе трылісніка з замковымі камянямі на другім і паўкруглай аркай з замковым каменем на трэцім. Будынак мае шэсць балконаў, якія выступаюць за межы фасаду. Асабліва трэба адзначыць, што акрамя цаглянага аздаблення будынка, у дэкараванні парапетаў, якімі аформлены дах, і балконных агародж выкарыстаны мудрагелістыя чыгунныя рашоткі.