Шыфр
313Г000073_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Мадэрн
Двухпавярховы будынак на скрыжаванні вуліц Савецкай, 9 (вул. Румянцаўская) і Ланге, 14 (вул. Барона Нолькена) быў пабудаваны ў пачатаку XX ст. па праекце архітэктара Оскара Рудольфавіча Мунца ў стылі мадэрн. Г-падобны ў плане двухпавярховы будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы, ніжні ярус апрацаваны рустам. На плоскасці сцен -- тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, па баках круглага дахавага акна, алегарычныя выявы 2 жаночых фігур у антычным адзенні.
Унутраная планіроўка 1-га паверха анфіладная, 2-га -- калідорная.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён