зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000073_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1894 г.

Стыль

Эклектызм

Апісанне

Будынак № 10 па вул. Савецкай у Гомелі ўяўляе сабой трохпавярховы складаны ў плане аб’ём з цэнтральным размяшчэннем лесвічнай клеткі. Галоўны фасад раздзелены карнізнымі паясамі і лапаткамі. Плоскасці сцен першага паверха апрацаваны рустам і рабрыстымі лапаткамі, другога - філёнгавымі лапаткамі з разеткамі і вокнамі са спаранымі аркападобнымі ліштвамі. Над імі - круглыя медальёны з рэльефнымі выявамі дзіцячых галовак. Ліштвы аконных праёмаў трэцяга паверха маюць арачную форму з кілепадобным завяршэннем і расчлянёны рустоўкай. Яны папарна (акрамя цэнтральнага) падзелены падвоенымі паўкалонамі. Паміж імі - ляпныя ромбападобныя элементы. 

Будынак быў узведзены у канцы XIX стагоддзя ў адной з самых прэстыжных частак города. Кватэры размяшчаліся на 2-м і 3-м паверхах, а на 1-м — канторы гандлёва-прамысловых прадпрыемстваў, крамы. Пасля рэвалюцыі нейкі час дом выкарыстоўваўся для размяшчэння цэнтральнага піянерскага клуба (1927 г.). У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак значна пацярпеў, у 1951 г. ён быў адноўлены. Цяпер на першым паверсе дома знаходзяцца крама “Рамонак ”, кафэ “Мороженное”. Другі і трэці паверхі — жылыя.