зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000073_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Стыль

Мадэрн з элементамі класіцызму

Апісанне

Будынак пабудаваны як Віленскі камерцыйны банк у 1910-1912 гг. на рагу тагачасных вуліц Румянцаўскай (Савецкай) і Троіцкай (Сялянскай). Праект банка распрацаваў С. Шабунеўскі ў 1902 г. па заказу купца Іпаліта Дамброўскага.

Будынак быў трохпавярховы Г-падобны ў плане. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую зрэзаную частку будынка, вырашаную рызалітам.

У перадваенны перыяд у будынку размяшчаўся дзяржаўны банк. У 1945-46 гг. будынак банка быў адноўлены, тут знаходзіўся Гомельскі аблвыканкам.