зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000074_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1954 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

На рагу Базарнай і Румянцаўскай знаходзіўся двухпавярховы будынак даходнага вучылішча, арыентаваны фасадам на плошчу. Ён быў узведзены ў стылі класіцызму і меў шасцікалонны порцік. Як сведчыць фотаздымак 1945 года, каробка будынка захавалася пасля вайны, аднак аднаўляць яе не сталі і знеслі. На месцы, якое вызвалілася, быў закладзены вялікі дом, які заняў частку вуліцы Працоўнай і пачатак Савецкай. Яго будаўніцтва скончылася ў 1954 г. Пасля гэтага з боку Працоўнай да дома была зроблена прыбудова аналагічнай паверхавасці і фасаднай дэкарыроўкі, якая атрымала асобны адрас — Працоўная, 3. Вялікія памеры пабудоў на галоўных вуліцах горада і багатае аздабленне іх архітэктурным дэкорам былі характэрнымі для таго часу. Першы паверх дома быў прыстасаваны для размяшчэння розных гандлёвых кропак, а тры астатнія выкарыстоўваліся як жылыя. Такое становішча захавалася і да цяперашняга часу.