зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000074_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952 г.

Стыль

Гістарызм

Апісанне

Дом па Савецкай, 21 быў узведзены ў 1952 г., у той час, калі ў горадзе актыўна вялося аднаўленне жыллёвага фонда пасля ваеннага ліхалецця. Гомельскімі архітэктарам Чарнышовым і інжынерам Пракапенка быў распрацаваны прает 4-павярховага жылога дома на 58 кватэр для працоўных Суднарамзаводу Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства. За аснову была ўзята тыпавая секцыя архітэктара Каміша.

Першапачаткова дом значыўся пад нумарам 29, аднак ужо ў год будаўніцтва ён быў зменены на 21, а ўладальнікам стала домакіраўніцтва № 2. На працягу ўсяго часу будынак выкарыстоўваецца як жылы дом з крамамі і бытавымі памяшканнямі на першым паверсе.