Шыфр
313Г000074_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 - 1950 гг.
Апісанне
Будынак гасцініцы “Сож” размешчаны ў гістарычным цэнтры, на рагу вуліц Савецкай і Сялянскай. Гісторыка-культурнай каштоўнасцю з'яўляецца частка будынка, размешчаная на Савецкай, 14. Будынак цагляны, мае складаную канфігурацыю ў плане, з аб'ёмным кроквенным дахам; частка забудовы мае склеп. Сцены і цокаль абтынкаваны і пафарбаваны.
З гарадскіх даведнікаў г. Гомеля дарэвалюцыйнага перыяду вядома, што ў пачатку XX ст. у горадзе па вул. Румянцаўскай (цяпер вул. Савецкай) размяшчалася гасцініца “Пасаж”. Верагодна, заснаваная ў пачатку XX ст., гасцініца “Пасаж” пасля рэвалюцыі засталася ў ранейшым будынку і была адноўлена пасля Вялікай Айчыннай вайны. 11 сакавіка 1959 г. на паседжанні гарвыканкама было вырашана прысвоіць гасцініцы найменне “Сож”.
У 2009 г. адбыўся капітальны рамонт галоўных фасадаў. Плануецца правесці рэстаўрацыю ўнутраных памяшканняў.