Шыфр
313Г000074_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Апісанне
Цэнтральная частка фасада была вылучана багата дэкарыраванымі лапаткамі, завяршалася крывалінейным франтонам. У цэнтры фасада размяшчаўся лучковы шырокі дзвярны праём, які вёў да параднай лесвіцы. Над ім навісаў балкон з ажурнай агароджай. Сіметрычна па баках фасада паміж шырокімі вітрыннымі вокнамі знаходзіліся дзвярныя праёмы ўваходаў у магазіны. У дарэвалюцыйны час над вітрыннымі вокнамі на першым паверсе былі зроблены маркізы. Сцяна другога паверха з двух бакоў ад цэнтральнага балкона была прарэзана шырокімі прамавугольнымі вітрыннымі вокнамі, паміж якімі закампанаваны вузкі аконны праём. Першы і другі паверхі паддзяляў шырокі філянговы фрыз. Па краю даху праходзіў парапет - ажурная металічная рашотка паміж мураванымі слупкамі. У 1950 г. будынак у значнай ступені рэканструяваны з надбудовай трэцяга паверха. Галоўны фасад атрымаў новае ў адпаведнасці з часам архітэктурнае рашэнне і дэкаратыўнае афармленне. Ад ранейшага будынка захаваліся шырокія прамавугольныя вітрынныя вокны. Дваровы фасад у меншай ступені падвергся перабудове, на ім часткова замураваны існаваўшыя аконныя праёмы. У 1970 г. да дваровага фасада прыбудавалі невялікі аднапавярховы тамбур з санвузлом і ліфтавую шахту.
Будынак быў прыстасаваны пад гандлёвы дом.