Шыфр
513Е000774_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Мураваны двухпавярховы будынак, у плане Г-падобны. Уваходныя праёмы маюць лучковыя перамычкі. Вокны першага паверха з лучковымі перамычкамі, ліштвой і лучковымі сандрыкамі. Вокны другога паверха таксама маюць лучковыя перамычкі, ліштву і лучковыя сандрыкі, а таксама дэкараваны падваконнымі цягамі з філёнгі. Фасад раскрэпованы міжпавярховым паяском і рассечаны вертыкалямі з замкавых камянёў. Прафіліраваны карніз са шматузроўневымі зубчыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён