зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_46

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1899 г.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Мураваны двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1899 г. на вуліцы Мураўёўскай. Падчас пажару 1902 г. маёмасць пацярпела, засталіся толькі сцены мураванага дома. У пачатку ХХ стагоддзя ў будынку размяшчалася суконна-мануфактурная крама М. Дайон, агенцтвы страхавых таварыстваў, аптэка Н.В. Райгродскага. На 2 паверсе ў 1913 г. здымалі кватэры доктар А. Паперна, зубны доктар Н. Ліўшыц. У 1919 г. будынак быў нацыяліназаваны. У 1920-я гг. у доме размяшчалася упраўленне унутраных спраў. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ў будынку знаходзілася ўпраўленне рускай паліцыі. Будынак быў часткова разбураны ў 1944 г. Пасля аднаўлення ў 1948 г. ён быў перададзены тыпаграфіі і атрымаў назву “Дом паліграфіі”.