Шыфр
513Е000774_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны двухпавярховы будынак, у плане Г-падобны. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы квартала па перыметры забудовы. Уваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Раманаўскай (зараз Савецкая). Вуглавая зрэзаная частка будынка акцэнтуецца арачным уваходным праёмам. Над ім на другім паверсе аналагічная арачная ніша з аконным праёмам, апраўленым пілястрамі з франтонам. Вокны першага паверха маюць прамавугольную форму, а вокны другога паверха арачнага тыпу. Над уваходам размешчаны дэкараваны атык складанай формы, у якім у пачатку ХХ ст. размяшчаўся гадзіннік. Уздоўж усяго фасада праходзяць падваконныя руставаныя цягі. Фасад раскрыпаваны міжпавярховым поясам з дэкорам. Карніз прафіляваны. Стыль – неакласіцызм.