Шыфр
713Г000192_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, пр-т Незалежнасці, 48
Датаванне
1957 - 1959 гг.
Будынак па пр.Незалежнасці, 48 у г.Мінску. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны чатырма вузкімі неглыбокімі рызалітамі. Жылы дом № 48 фарміруе забудову паўднёва-ўсходняга боку плошчы. Участак плошчай 1,2 га пад будаўніцтва дома на рагу Камароўскай плошчы (пл. Я. Коласа) і вул. Дрэвааддзелачнай (сучасны бульвар імя Мулявіна) быў выдзелены Мінгаржылупраўленню рашэннем Мінгарвыканкама. Праект дома распрацаваў вядомы беларускі архітэктар А. Духан. Галоўным інжынерам праекта быў М. Мароз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён