зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000019_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, з мансардай. У аснове аб'ёмна-прасторавага рашэння - сіметрычна-восевая пабудова. У дэкоры выкарыстана арнаментацыя з цэглы у так званым "рускім" стылі.

У паслярэвалюцыйны перыяд у будынку размяшчаўся Гомельскі губернскі Дом селяніна. Гэта была характэрная для таго часу ўстанова агульнага карыстання.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом быў адноўлены па праекце Гомельскага філіяла "Белдзяржпраект" у 1953 г. Тут размяшчалася спачатку рэдакцыя абласной газеты "Гомельская праўда", з 1989 г. абласное ўпраўленне статыстыкі. 

У 2005 г. будынак перададзены на баланс установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” і ў ім размяшчаецца Цэнтр інжынернай адукацыі, аховы працы і прамысловай бяспекі.

Архітэктурнае аблічча помніка ў пасляваенны перыяд падвяргалася толькі невялікім змяненням.