зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000019_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к. XIX - п. XX стст.

Стыль

Тыпавая забудова эпохі “сталінскага” класіцызму

Апісанне

У адпаведнасці з гістарычнай інфармацыяй можна выказаць меркаванне, што першапачаткова на месцы цаглянага будынка па вул. Інтэрнацыянальнай, 27 знаходзіўся прыватны драўляны дом сядзібнага тыпу, у якім пражывалі наёмныя працоўныя. Іншых звестак аб першых уладальніках будынка, які знаходзіўся на месцы дома па вул. Інтэрнацыянальная, 27, не захавалася.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны драўляны дом быў разбураны і толькі ў 1958 годзе на яго месцы быў пабудаваны цагляны трохпавярховы будынак. Будаўніцтвам будынка займаўся будаўнічы трэст № 10.

У 1976 г. уласнікам жылога дома па вул. Інтэрнацыянальная, 27 было Домаўпраўленне № 4.

У 2011 г. было прынята рашэнне аб рэканструкцыі першага паверху фасада будынка з улікам недапушчэння страты адметных вартасцей, дэкаратыўных і іншых каштоўных архітэктурных элементаў.