зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000019_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы, асноўны аб’ём прамавугольны ў плане. Дах духсхільны, шыферны. Пад ім - карніз з аркатурным дэкаратыўным поясам. Да галоўнага аб’ёму з боку двара прымыкаюць некалькі прыбудоў пасляваеннага часу.

Асаблівасці дэкору помніка (вялікая колькасць элементаў, выкананых з выкарыстаннем фігурнай цэглы) дазваляюць аднесці яго да так званага “цаглянага стылю”, які атрымаў шырокае распаўсюджванне на мяжы ХІХ - пач. ХХ стст. У той жа час некаторыя іншыя прыёмы пластычнага рашэння фасада (сандрыкі, афармленне цэнтральнага ўваходу) нясуць на сабе выразныя рысы стылю мадэрн. Гэта дапамагае даволі дакладна датаваць час будаўніцтва помніка пачаткам XX стагоддзя.

Скарэй за ўсё, дом быў жылы, а першы паверх мог выкарыстоўвацца для размяшчэння гандлёвых кропак ці кантор. Верагодна, што такую ж функцыю ён выконваў і перад Вялікай Айчыннай вайной.

Будынак быў адноўлены ў 1952 годзе. З 1971 года ў ім размяшчаецца Гомельскае раённае спажывецкае таварыства.