Шыфр
512Е000001_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ ст.
Стыль
Неакласіцызм
Пабудаваны як жылы ў канцы XIX стагоддзя, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы. У 20-ыя гады XX ст. дом нацыяналізаваны. Доўгі час быў жылым. У канцы XIX - пачатку XX ст. дамы па вуліцах горада Магілёва не мелі нумароў, дамы насілі імя ўладара. Па матэрыялах каляндара “Весь Могилев на Днепре”. 1912. і картатэкі І.І.Філіповіча выяўлена, што па завулку Макавецкаму знаходзіліся: слясарная майстэрня 3ігмана, гасцініца “Залаты Якар” у доме Брука. Жылі людзі свабодных прафесій, урачы, акушэркі, памочнік прысяжных павераных. З картатэкі І.І.Філіповіча вядома, што ў 1920 годзе па завулку Макавецкаму, у доме нумар 15 знаходзіўся Магілёўскі камітэт партыі.
Зараз будынак выкарыстоўваецца як адміністрацыйна-гаспадарчы. У ім знаходзіцца прыватны медыцынскі цэнтр “Элізабэт”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён