Шыфр
512Е000001_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Карпінскай, 9
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Класіцызм
Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму.
Будынак быў пабудаваны як жылы дом ў пачатку XX стагоддзя каля Саборнай плошчы ў гістарычным цэнтры Магілёва. На першым паверху верагодна была крама, на другім - жылыя памяшканні. Іншых звестак не выяўлена.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваны, вырашаны гладка. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На галоўным паўночна-ўсходнім фасадзе захаваліся лапаткі і міжпаверхавая цяга. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. У выніку рамонтаў першапачатковы выгляд будынка страчаны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён