Шыфр
512Е000001_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі, 5
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Помнік архітэктуры эклектыкі. Узведзены з цэглы ў пачатку XX ст. у гістарычным цэнтры Магілёва на пакручастым схіле вул. Віленскай.
Рэльеф пляцоўкі складаны, мае вялікіяперапады вышыняў з усходу на захад.
Будынак быў пабудаваны ў гістарычным цэнтры Магілёва ў пачатку XX ст., як жылы дом. Характэрны для забудовы цэнтральнай часткі Магілёва таго часу.
Да 1917 года ў ім знаходзіліся жылыя памяшканні і гандлёвыя лаўкі на цокальным паверсе.
У першай палове 1920-х гг. дом быў нацыяналізаваны, узяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам і перададзены пад жыллё.
Будынак быў нязначна пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вякай Айчыннай вайны. Былі праведзены аднаўленчыя работы ў канцы 1940-х гадоў, пасля чаго дом выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі).
Пасля адсялення жыльцоў у сярэдзіне 1980-х гг. будынак пэўны час не выкарыстоўваўся. У 1990 г. перададзены ва ўласнасць Царкве “Віфанія” евангелскіх хрысціян-баптыстаў. У 1991 годзе быў праведзены капітальны рамонт з прыстасаваннем пад Малітоўны дом. У 2015 г. праведзены рамонт будынка.